12 Красавік 2025
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 12 красавіка. У Год добраўпарадкавання і 80-годдзя Вялікай Перамогі ініцыятыва набывае асаблівы сэнс.
У час суботніка плануецца азеляненне, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў парадак:
аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў;
▫️знакавых аб'ектаў;
▫️гісторыка-культурных каштоўнасцяў;
▫️мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, будуць накіраваны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.