Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка расказаў журналістам аб пастаўленых задачах на новай пасадзе.
Сяргей Налівайка падкрэсліў, што новае прызначэнне выклікае ў яго хваляванне, якое абумоўлена некалькімі фактарамі. «Па-першае, гэта адказнасць з пункту гледжання апраўдаць давер, аказаны кіраўніком дзяржавы, - растлумачыў ён. - Па-другое, хочацца рэалізаваць маштабныя праекты, якія задуманы».
Гаворачы аб задачах, у першую чаргу Сяргей Налівайка зрабіў акцэнт на правядзенні электаральнай кампаніі, якая павінна адбыцца на дастойным узроўні. «Заўсёды на кантролі ў кіраўніка дзяржавы знаходзяцца паўднёва-ўсходнія рэгіёны Магілёўскай вобласці, - прадоўжыў ён. - У бліжэйшы час паступіць пратакол даручэнняў, які нарадзіўся на «Дажынках», калі кіраўнік дзяржавы наведваў Магілёўскую вобласць. Гэта першараднае кола пытанняў, над якімі трэба працаваць».
«Для таго мы і займаем гэтыя пасады, каб вырашаць пастаўленыя задачы і спраўляцца з цяжкасцямі. На гэта буду арыентаваць кадры і сам максімальна спрыяць гэтаму. Тым больш на малой радзіме адчуваеш сябе больш моцным. Нездарма кажуць, што дома і сцены дапамагаюць. Таму я перакананы, што ўзаемадзеянне з людзьмі і знаходжанне на роднай зямлі акажа мне пэўную дапамогу».
Сяргей Налівайка назначаны на пасаду памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці 2 снежня. Калектыву аблвыканкама 4 снежня яго прадставіла першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч.
Да гэтага часу Сяргей Налівайка займаў пасаду міністра па падатках і зборах. Назначаючы яго на новую пасаду, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што настаў час адарвацца ад кабінетнай работы і перайсці да «зямной». Сярод задач, якія стаяць перад памочнікам Прэзідэнта, у першую чаргу будзе работа з кадрамі: кожнае прызначэнне павінна быць узважаным і абдуманым рашэннем, прынятым на карысць рэгіёна і яго развіцця.
Фота Алега Файніцкага
Па матэрыялах БЕЛТА