У адпаведнасці з падпунктам 7.2 пункта 7 ТКП 17.11-08-2020 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Адходы. Правілы абыходжання з камунальнымі адходамі», адходы расліннасці падлягаюць раздзельнаму збору і не ўваходзяць у «Нарматыў утварэння камунальных адходаў. Устанаўленне фактычнай шчыльнасці і марфалагічнага складу камунальных адходаў. г. Бабруйск», зацверджаны ў кастрычніку 2021 года. 

Згодна з пунктам 50 Схемы аб абыходжанні з камунальнымі адходамі, зацверджанай рашэннем Бабруйскага гарвыканкама 19 жніўня 2024 г. № , збор раслінных адходаў арганізаваны наступным чынам:

- вываз адходаў расліннасці (трава, галінкі ад абрэзкі кустоў і дрэў, кветкі, адходы агародніны і садавіны) будзе ажыццяўляцца дзвюма адзінкамі спецыяльнай тэхнікі пасезонна: з красавіка па лістапад 2 разы на месяц згодна з заключанымі дагаворамі з уласнікамі жылля на платнай аснове.   

На падставе падпункта 12.10 пункта 12 ТКП 17.11-08.2020 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Адходы. Правілы абыходжання з камунальнымі адходамі» адходы расліннасці, якія ўтвараюцца ў   аднакватэрных і блакіраваных жылых дамах, павiнны кампаставаць, захоўваць і выкарыстоўваць ўласнікі гэтых адходаў або ажыццяўляць раздзельны збор з перадачай гэтых адходаў на кампаставанне і (або) выкарыстанне па заключаных дагаворах.  

З улікам выкладзенага ААТ «Спецаўтапрадпрыемства» гатова прадаставіць дадатковую платную транспартную паслугу па вывазе раслінных адходаў па асобнай заяўцы два разы на месяц. Згодна з прэйскурантам №1-61 ад 29.04.2024, зацверджаным дырэктарам ААТ «Спецаўтапрадпрыемства», кошт 1м 3 – 12,08 руб. (з ПДВ). 

Для заказу транспарта Вы можаце звярнуцца па тэл. 59-79-95 або пакінуць заяўку на сайце прадпрыемства  «www.спецавтобобр.бел»

Аплата ажыццяўляецца ў бухгалтэрыі прадпрыемства або праз АРІП пры заключэнні дагавора.

Вываз адходаў адбудзецца ў тэрміны, узгодненыя з Вамі.

Для самастойнага вывазу і далейшага пахавання раслінных адходаў на палігон «Бабіна» неабходна звярнуцца ва УКВП «Прамадходы» па адрасе:  вул. Сацыялістычная, 117, тэл. 72-30-00, 74-74-79. 

Поделиться