26 Люты 2025
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў указ нумар 78 аб узнагароджанні ордэнам Маці. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены 146 жыхарак усіх абласцей і Мінска, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Гэта работніцы розных сфер дзейнасці - прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, фермерскай гаспадаркі, арганізацый будаўнічай галіны і энергетыкі, банкаўскай і сацыяльнай сфер, гандлю і сувязі, грамадскага харчавання, спажыўкааперацыі, органаў унутраных спраў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэлігійных арганізацый, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.
У ліку ўзнагароджаных - 31 прадстаўніца Магілёўскай вобласці.


