На пасяджэнні Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 28 студзеня было прынята рашэнне аб устанаўленні вынікаў галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Так, у галасаванні прынялі ўдзел 730 367 выбаршчыкаў рэгіёну, або 92,63% ад агульнай колькасці. Галасы, пададзеныя за кожнага з кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, размеркаваліся наступным чынам: Алег Гайдукевіч - 1,29%, Ганна Канапацкая - 1,33%, Аляксандр Лукашэнка - 92,45%, Сяргей Сыранкоў - 1,54%, Аляксандр Хіжняк - 1,36%. Акрамя таго, супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 1,47% грамадзян, несапраўднымі прызнаны 0,56% бюлетэняў.

Старшыня абласной камісіі Яўген Алекса адзначыў, што выбарчая кампанія ў Магілёўскай вобласці завершана і падзякаваў за зладжаную работу ўсім членам участковых і тэрытарыяльных камісій. Абазначыўшы, што яны праявілі свае лепшыя прафесійныя якасці, добрыя веды Выбарчага кодэкса, дзякуючы чаму выбарчы працэс у рэгіёне прайшоў спакойна. Заўваг і скаргаў з боку назіральнікаў, з боку выбаршчыкаў у тэрытарыяльныя і ў абласную камісію не паступала.

«Такі высокі вынік выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні - больш за 92% - гэта вынік вялікай інфармацыйна-тлумачальнай работы, якая была арганізавана ў медыйнай прасторы, - лічыць Яўген Алекса. - Значную лепту ў абмеркаванне пытанняў выбарчай кампаніі сярод членаў працоўных калектываў ўнеслі кіраўнікі ўсёй вертыкалі ўлады рэгіёну на чале з губернатарам Анатолем Міхайлавічам Ісачанка. Актыўны ўдзел бралі ў гэтай рабоце таксама палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, якія сустракаліся са сваімі выбаршчыкамі і тлумачылі ім, наколькі важна, каб кожны прыйшоў на ўчастак і прагаласаваў».

На думку Яўгена Алекса, цяперашняя электаральная кампанія яшчэ больш згуртавала наша грамадства: «Незалежна ад розных палітычных поглядаў, светапогляду, рэлігійных прадузятасці, сацыяльнага статусу і становішча, менавіта гэта выбарчая кампанія па выбарах кіраўніка дзяржавы аб'яднала ўсіх нас вакол нашага нацыянальнага лідэра Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Аб'яднала менавіта таму, што ён прапанаваў тую палітыку, якая адпавядала духу нашага народа і ўсе трыццаць гадоў прытрымліваўся ёй. Таму людзі і зрабілі такі выбар. І папярэдні вынік, агучаны ЦВК, гаворыць пра тое, што кіраўнік дзяржавы, як быў, так і застаецца народным Прэзідэнтам».

mogilev-region.gov.by

Поделиться