Першы год пяцігодкі якасці будзе Годам добраўпарадкавання краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім навагоднім звароце да беларускага народа.
«Наш шлях - пераемнасць. Змена пакаленняў завершыцца ў бліжэйшыя гады. Па-беларуску мудра - з апорай на ўсё, чым мы даражым і чым ганарымся. Наступная пяцігодка ў нашай краіне будзе пяцігодкай якасці. Кожны яе год мы прысвецім аднаму важнейшаму напрамку. Пачнём з Года добраўпарадкавання краіны. Мэтай добраўпарадкавання нашай Беларусі стане павышэнне якасці жыцця людзей», - заявіў беларускі лідэр.
Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім звароце таксама адзначыў, што зусім хутка трэба будзе выбіраць будучыню дзяржавы. «Мы ўсе хочам, каб яна была паспяховай і шчаслівай. І абавязкова мірнай!» - сказаў ён.
Катэгорыі навін
3 Студзень 2025