Беларусь і Аман распрацуюць дарожную карту супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам у Маскаце.
«Мы створым міжурадавую камісію або камітэт, выпрацуем дарожную карту, план. У будучым годзе Султан паабяцаў прыехаць у Беларусь. І да гэтага часу мы выпрацуем дарожную карту. І не толькі будзем чакаць яе зацвярджэння, але і сёе-тое зробім практычна», - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Пасля наведвання ў панядзелак 16 снежня ў Маскаце Нацыянальнага музея Амана, Аляксандр Лукашэнка і Султан Хайсам бен Тарэк Аль Саід прадоўжылі стасункі. «Вось якраз цяпер буду сустракацца з Султанам. Мы вызначым некалькі канкрэтных напрамкаў ужо не супрацоўніцтва, а нашых дзеянняў. І мы пачнём гэта рабіць да таго, як ён прыедзе да нас», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.








Ён растлумачыў, у ходзе перагавораў напярэдадні яны з Султанам Амана вызначыліся стратэгічна. «А вось цяпер мы з ім сустрэнемся ў такой рабочай абстаноўцы і пагаворым аб канкрэтных праграмах і праектах. Яны ўжо напрацаваны», - расказаў кіраўнік дзяржавы.