Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб'явіла конкурс на лепшы лагатып (сімвал) 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Прыняць удзел могуць грамадзяне Беларусі, іншаземцы і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі нашай краіны. Усё, што трэба для ўдзелу, - запоўніць заяўку, адправіць конкурсную работу ў электронным выглядзе (у фармаце JPEG/TIFF/PNG, у колеры, пашырэннем не менш за 300 dpi, памер аднаго файла - не больш за 10 Мб) і кароткую тлумачальную запіску ў свабоднай форме з апісаннем мастацкай ідэі. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце арганізатара.

Ацэняць работы прафесіяналы: вядомыя мастакі, графікі, мастацтвазнаўцы, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства абароны і Міністэрства культуры. Самы лепшы лагатып будзе выкарыстаны пры правядзенні дзяржаўных мерапрыемстваў, а таксама можа быць размешчаны на сайтах дзяржаўных органаў, устаноў, культуры, арганізацый, у сацыяльных сетках.

Конкурсныя матэрыялы падаюцца ў Мінкульт не пазней за 11 студзеня 2025 года праз электронную пошту  uprofart@gmail.com  з паметкай «Конкурс на лепшы лагатып (сімвал)».

Па матэрыялах БЖ

Поделиться