За 30-годдзе незалежнасці, суверэнітэту Беларусі для дзетак у краіне зроблена вельмі шмат. Галоўнае, што дзеці жывуць у прыгожай і мірнай краіне. Такой думкай сёння, 26 снежня, падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка перад пачаткам абласной ёлкі ў Палацы культуры вобласці, на якую запрасілі 630 хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго рэгіёну.

За гады незалежнасці, суверэнітэту для дзетак зроблена вельмі шмат, адзначыў Анатоль Ісачанка:

- Самае галоўнае, што дзеці жывуць у прыгожай і мірнай краіне. І для іх ёсць магчымасці развівацца ва ўсіх напрамках. Галоўнае, каб было жаданне, імкненне. А мы, дарослыя, ім дапаможам. Добрая акцыя «Нашы дзеці» многія гады крочыць па краіне. Наша сённяшняя абласная ёлка - яе частка. Мы будзем дзякаваць рабятам за поспехі, віншаваць іх з надыходзячым Новым годам. Нашы дзеці радуюць бацькоў, педагогаў, нас усіх. Гэта тыя дзеткі, якія ўжо дасягнулі пэўных поспехаў: яны ўдзельнічаюць у розных конкурсах, міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Імі мы ганарымся! Віншуем усіх са святамі, жадаем усяго добрага, міру і цяпла.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама падзяліўся, што па-сапраўднаму верыць у навагодні цуд:

- У яго, мне здаецца, вераць усе - і дзеці, і дарослыя. Дарослыя часам нават больш. Кожны з нас загадвае жаданне, я таксама. Але што менавіта, сказаць не магу, інакш не здзейсніцца. Усёй душой чакаю яго здзяйснення.


Па матэрыялах СБ

Поделиться