Гэта не проста канцэрт - гэта напамін пра тое, што наша адзінства ў поспехах і дасягненнях. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў завяршэнне канцэрта «Час выбраў нас» у Магілёве на «Марафоне адзінства».
- Перш за ўсё хачу сказаць дзякуй арганізатарам, артыстам і нашым выдатным гледачам. Але асаблівыя словы падзякі нашаму Прэзідэнту! Паважаныя сябры, мы 30 гадоў жывем у суверэннай, незалежнай краіне. Мы 30 гадоў разам з нашым Прэзідэнтам будуем Рэспубліку Беларусь, будуем душой, будуем сэрцам. Таму яна прыгожая і любімая, - лічыць Анатоль Ісачанка.
На думку старшыні Магілёўскага аблвыканкама, канцэрт «Час выбраў нас» — гэта напамін пра тое, што наша адзінства ў поспехах і дасягненнях, у гонару за беларускі народ:
- І гэта ў нас не адабраць. Мы, беларусы, шматгранныя і ўнікальныя. Такія розныя, але падобныя ў каштоўнасцях і поглядах. Мы захоўваем традыцыі і закладваем падмурак будучыні.
Анатоль Ісачанка дадаў, што толькі разам наш народ будуе Беларусь:
— Мы любім сваю прыгожую Магілёўшчыну, мы ганарымся нашай цудоўнай Беларуссю! І мы будзем будаваць будучыню краіны разам з нашым Прэзідэнтам. Таму што час выбраў нас!
Па матэрыялах БЖ