На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці, аб'яўлены пераможцы спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод гарадоў і раёнаў Магілёўшчыны за 2024 год.

У першай групе спаборніцтва (сярод гарадоў Магілёў і Бабруйск) перамогу атрымаў г. Магілёў.

У групе спаборніцтва сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек - першае месца ў Кіраўскага раёна, другое ў Хоцімскага раёна, а замкнуў тройку прызёраў Бялыніцкі раён.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка павіншаваў пераможцаў і ўручыў ім пераходныя сцягі.










На ўрачыстым мерапрыемстве ў Палацы культуры вобласці названы імёны пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу «Чалавек года Магілёўшчыны». Ганаровага звання ўдастоены 14 жыхароў рэгіёну.
Заслужаныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам Прыдняпроўскага краю ўручыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Ганаровага звання ўдастоены:
у намінацыі «Вытворчая дзейнасць»:
Вайцяховіч Аляксей Мікалаевіч, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Зеніт».
Пад яго кіраўніцтвам прадпрыемства на пастаяннай аснове ўкараняе вытворчасць новых відаў прадукцыі і забяспечвае стабільна станоўчыя паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
Шулікаў Сяргей Валер'евіч, трактарыст адкрытага акцыянернага таварыства «Горкілен».
З'яўляецца перадавіком аграпрамысловага комплексу і на працягу доўгага перыяду ў сваёй рабоце дасягае паказчыкаў больш як 200-300 працэнтаў ад устаноўленай нормы.
Кудрава Галіна Міхайлаўна, галоўны ляснічы дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Быхаўскі лясгас».
У 2024 годзе лесагаспадаркі Быхаўскага раёна найбольш пацярпелі ад стыхіі надвор'я. Дзякуючы добраму кіраўніцтву і каардынацыі лесааднаўленне на пашкоджаных участках удалося ажыццявіць на 176 працэнтаў да запланаваных паказчыкаў.
Канкевіч Мікалай Мікалаевіч, першы намеснік дырэктара - галоўны інжынер Бялыніцкага унітарнага камунальнага прадпрыемства «Жылкамгас».
У сваёй рабоце прымае кіраўнічыя рашэнні, якія з'яўляюцца наватарскімі для сістэмы ЖКГ вобласці. У 2024 годзе правёў шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на тэхнічнае пераўзбраенне, бесперабойную і эфектыўную работу кацельна-цеплавой гаспадаркі.
Дзенгалёў Генадзь Іванавіч, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
У 2024 годзе ўдалося дадаткова прыцягнуць больш за 350 млн рублёў на будаўніцтва і рэканструкцыю аб'ектаў сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктуры, што дало магчымасць забяспечыць увод у эксплуатацыю вялікай колькасці сацыяльна значных аб'ектаў вобласці.
Мазурык Васіль Андрэевіч, дырэктар закрытага акцыянернага таварыства «Сервалюкс Агра».
Яго прафесіяналізм і добрае кіраўніцтва дазволілі прадпрыемству выстаяць ва ўмовах эканамічных санкцый, забяспечваючы пры гэтым штогадовую рэнтабельную вытворчасць з укараненнем новых перадавых тэхналогій.
У намінацыі «Невытворчая сфера»:
Усовіч Павел Генадзевіч, артыст-вакаліст (саліст) — вядучы майстар сцэны ўстановы культуры «Магілёўская абласная філармонія».
З'яўляецца заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, самым вядомым і яскравым выканаўцам Магілёўскай вобласці. Аўтар і рэжысёр шматлікіх музычных праектаў, спектакляў і творчых вечароў.
Конеў Мікалай Аляксандравіч, урач-рэнтгенаэндаваскулярны хірург, загадчык аддзялення інтэрвенцыйнай кардыялогіі ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная клінічная бальніца».
Укараняе ў практыку работы перадавы медыцынскі вопыт. Асвоеныя методыкі дазволілі ў 2024 годзе правесці новыя аперацыі, якія павялічылі колькасць аператыўных умяшанняў у кардыялогіі больш як на 50 працэнтаў.
Аргудзяева Алена Сяргееўна, дырэктар установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Магілёва».
У 2024 годзе Цэнтр дасягнуў высокіх вынікаў па выкананні асноўных паказчыкаў, дзякуючы чаму непрацаздольныя грамадзяне, якія маюць у гэтым патрэбу, забяспечаны даступнымі і якаснымі сацыяльнымі паслугамі, у тым ліку і дома, з улікам іх індывідуальных патрэбнасцей.
Бардзілоўская Віялета Аляксандраўна, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычных відах спорту.
У 2024 годзе стала сярэбраным прызёрам летніх Алімпійскіх гульняў у г. Парыжы ў індывідуальных скачках на батуце.
Залаты Яўген Сцяпанавіч, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па акадэмічным веславанню Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту.
У 2024 годзе ён стаў сярэбраным прызёрам летніх Алімпійскіх гульняў у г. Парыжы ў класе адзіночка па вяслярных відах спорту.
Сасонка Міхаіл Уладзіміравіч, дырэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга агралесатэхнічны каледж імя К.П. Арлоўскага».
У 2024 годзе забяспечыў эфектыўнае развіццё Магілёўскага заасада, які з'яўляецца ўлюбёным месцам беларускіх і замежных турыстаў. Набыты новыя віды дзікіх жывёл, абсталяваны пляцоўкі і зоны адпачынку, фотазоны. Рэабілітавана звыш 100 дзікіх жывёл і птушак.
Марзалюк Ігар Аляксандравіч, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Беларускі гісторык, археолаг, краязнаўца, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар, з'яўляецца грамадска-палітычным дзеячам рэспубліканскага маштабу з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.
Лаўрыновіч Аляксандр Аляксандравіч, дэпутат Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Фестывалі бай».
У 2024 годзе стаў суарганізатарам маштабнай патрыятычнай акцыі, прысвечанай Дню народнага адзінства, «Беларусь, наперад!» і першага рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў», аналагаў якому ў рэспубліцы няма.