Беларускі бок запрасіў на выбары назіральнікаў ад цэнтральных выбарчых камісій краін СНД. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка перад пачаткам урачыстай цырымоніі ўзнагароджання, прымеркаванай да 35-годдзя з дня ўтварэння Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь як пастаянна дзеючага дзяржаўнага органа. У час мерапрыемства былі ўручаны Ганаровыя граматы ЦВК і Падзякі старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі асобам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё выбарчай сістэмы краіны.
 


Ігар Карпенка адзначыў, што ЦВК запрасіў калег з краін СНД назіраць за выбарамі Прэзідэнта Беларусі:

- Мы запрасілі назіральнікаў ад цэнтральных выбарчых камісій краін СНД, у першую чаргу нашых калег па Кансультатыўнаму савету кіраўнікоў выбарчых органаў краін СНД. Тым больш што мы плануем правесці чарговае паседжанне Кансультатыўнагасавета выбарчых органаў краін СНД 24 студзеня ў Мiнску.

 


Паводле яго слоў, ЦВК Беларусі запрасіў шэраг цэнтральных выбарчых камісій, з якімі беларускі бок узаемадзейнічае ў рамках Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў:

- Нагадаю, што ў гэтую асацыяцыю ўваходзіць 121 удзельнік са 111 краін свету. Цяпер мы чакаем атрымання зваротнай сувязі і адпаведных дакументаў для правядзення акрэдытацыі.

Таксама Ігар Карпенка падкрэсліў, што акрэдытацыя Місіі назіральнікаў СНД ужо праведзена, але працэс будзе працягвацца:

- Кіраўнік місіі Сяргей Лебедзеў традыцыйна атрымае акрэдытацыйнае пасведчанне пад нумарам адзін.

 


Фота на анонсе: архіў «СБ»

sb.by

Поделиться