У Магілёўскай вобласці 20 лютага будзе працаваць грамадская прыёмная прафсаюзаў. Прадстаўнікі прафсаюзаў разгледзяць усе звароты, звязаныя з нестандартнымі сітуацыямі на спажывецкім рынку: цэны, якасць і наяўнасць тавараў на спажывецкім рынку. Паведаміць пра нестандартныя сітуацыі (адсутнасць тавараў, недастатковы іх асартымент, значнае павышэнне цаны на тавары, іх неналежную якасць і іншае, а таксама ўнесці прапановы па паляпшэнні работы гандлёвых аб'ектаў) можна як асабіста, так і па тэлефоне.
Званкі прымаюцца з 14.00 да 17.30 па тэлефоне 8 (222) 33-00-63.
Асабісты прыём адбудзецца па адрасе: г. Магілёў, зав. Камісарыяцкі, д. 5, каб. 313.
Нагадаем, рашэнне аб правядзенні прафсаюзамі «народнага кантролю» за сітуацыяй на спажывецкім рынку прынята ў рамках пастановы Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 26.07.2024 №220.
