24 красавіка адбудзецца прававы прыём грамадзян на Магілёўшчыне, арганізаваны прафсаюзамі. Кваліфікаваныя юрысты ФПБ дадуць бясплатныя кансультацыі ўсім, хто мае патрэбу ў абароне сваіх правоў у сферы працы і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. Апроч кансультацый, падчас прыёму аказваецца дапамога ў падрыхтоўцы дакументаў у суды. Пры неабходнасці будуць арганізаваны дадатковыя праверкі для вырашэння ўзнікшых пытанняў.

Прафсаюзны прыём у Бабруйску адбудзецца з удзелам галоўнага прававога інспектара працы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Максіма Уладзіміравіча Шведа. Ён пройдзе з 10.00 да 12.00 ва УА «Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж» (вул. Каменскага, 38) і з 12.30 да 14.30 ва УАЗ «Бабруйская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі ім. У.В. Марзона» (вул. Пралетарская, 38).

Папярэдні запіс на прававы прыём ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 (0222) 62-79-20.

Поделиться