У рамках XXX Міжнароднага медыцынскага форуму «Ахова здароўя Беларусі-2025», які праходзіць у Мінску, падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшае інфармацыйнае суправаджэнне дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі».

У конкурсе ўдзельнічалі 109 населеных пунктаў Нацыянальнай сеткі «Здаровыя гарады і пасёлкі». Ад Магілёўскай вобласці заяўкі падалі 11 адміністрацыйных тэрыторый: Магілёў, Бабруйск, Быхаў, Горкі, Кіраўск, Круглае, Касцюковічы, Крычаў, Асіповічы, Чэрыкаў і Шклоў.

У намінацыі «Лепшае інфармацыйнае суправаджэнне праекта сярод населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва больш за 60 тысяч чалавек» спаборнічалі гарады Рэчыца, Бабруйск і Мінск. З радасцю адзначым, што праект «Бабруйск - горад для жыцця» заняў другое месца.

Узнагароду з рук намесніка міністра аховы здароўя Беларусі Святланы Нячай атрымаў намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Уладзімір Кніга.

Гэта ўзнагарода яшчэ раз падкрэслівае высокі ўзровень міжведамаснага ўзаемадзеяння і асабістых ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця бабруйчан і захавання здароўя.
