Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2-4 чэрвеня зробіць візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Пекіне пройдзе традыцыйная дружалюбная сямейная сустрэча беларускага лідара са Старшынёй КНР. Спачатку ў фармаце «сам-насам», а затым у нефармальнай абстаноўцы Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін, як плануецца, абмяркуюць стан і перспектывы развіцця беларуска-кітайскіх адносін, іх максімальнае напаўненне практычным зместам за кошт рэалізацыі сумесных праектаў і пашырэння шматбаковых ініцыятыў.

У цэнтры ўвагі будуць таксама пытанні міжнароднага супрацоўніцтва.

Праграмай візіту запланаваны і шэраг іншых перагавораў і сустрэч.

БЕЛТА

Поделиться