«Чаму ахова працы такая важная? Найперш таму, што самай высокай каштоўнасцю заўсёды з'яўляецца чалавек, яго жыццё і здароўе. Ахова працы мае на ўвазе не толькі забеспячэнне бяспекі працаўнікоў падчас выканання імі службовых абавязкаў. Насамрэч сюды таксама адносяцца самыя розныя мерапрыемствы: напрыклад, прафілактыка прафесійных захворванняў, арганізацыя паўнацэннага адпачынку і харчавання работнікаў падчас рабочых перапынкаў, забеспячэнне іх неабходным спецадзеннем і гігіенічнымі сродкамі і нават выкананне сацыяльных ільгот і гарантый. Правільны падыход да арганізацыі аховы працы на прадпрыемстве, выкарыстанне розных нематэрыяльных спосабаў стымулявання працаўнікоў даюць яму неабходнае пачуццё надзейнасці.
У сувязі з парушэннямі правілаў і норм па ахове працы, якія пастаянна выяўляюцца, а таксама няшчаснымі выпадкамі на вытворчасці рознай ступені цяжкасці, у мэтах забеспячэння бяспекі працуючых пры выкананні работ, павышэння адказнасці кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый за забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджання выпадкаў вытворчага траўматызму з 2 снежня 2024 г. па 2 студзеня 2025 года аб'яўлены гарадскі месячнік бяспечнай працы ў арганізацыях сацыяльнай сферы.
З мэтай аказання практычнай і метадычнай дапамогі арганізацыям усіх сфер дзейнасці, размешчаных на падведамнай тэрыторыі, у забеспячэнні захавання заканадаўства аб ахове працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму, аператыўным выяўленні і ўстараненне парушэнняў патрабаванняў бяспекі будзе актывізавана праца мабільных груп».