У шасці раёнах Магілёўскай вобласці ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў. Гэта вынікае з даных інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі.

Вольна хадзіць у лясы можна ў большасці раёнаў Магілёўскай вобласці. Тым не менш з 15 красавіка абмежаванні ўведзены ў Бабруйскім, Глускім, Кіраўскім, Магілёўскім, Асіповіцкім і Шклоўскім раёнах.

Аператыўна адсочваць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна на размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах. Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў варта азнаёміцца ​​з актуальнай сітуацыяй.

 

Поделиться