Бабруйская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што ў мэтах узмацнення дзяржаўнага кантролю за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства ў перыяд вясновага нерасту рыбы з 1 красавіка па 30 мая 2025 года ў Магілёўскай вобласці праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нераст», накіраванае на:
узмацненне кантролю за выкананнем грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі патрабаванняў заканадаўства ў рыбалоўных угоддзях Рэспублікі Беларусь;
вывядзенне з незаконнага абароту сетак і іншых забароненых прылад рыбалоўства;
уцягванне грамадскасці, прыродаахоўных і праваахоўных структур у мэтах атрымання інфармацыі аб парушэннях заканадаўства і своечасовага рэагавання па яе рэалізацыі.
У перыяд дадзенага мерапрыемства і любы іншы дзень асобы, якія добраахвотна здалі забароненыя прылады рыбалоўства, вызваляюцца ад адміністрацыйнай адказнасці за іх захоўванне.
Пра падрыхтоўку і ўчыненыя правапарушэнні прыродаахоўнага заканадаўства, намер добраахвотна здаць забароненыя прылады рыбалоўства можна паведаміць у любы час сутак па тэлефонах дзяжурнай службы Магілёўскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету 8 0222 70 24 00.

