27 Май 2025
29 мая ў Бабруйску адбудзецца прафсаюзны прыём з удзелам галоўнага прававога інспектара Бабруйскага прафсаюза працаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання Наталлі Паўлаўны Грышкавай.
З 10.00 да 12.00 прыём будзе арганізаваны ў КВУП «Цеплаэнергетыка г. Бабруйска», з 12.30 да 14.30 - ва УП «Універсал Бабруйск» грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх».
Таксама 29 мая ў працоўных калектывах арганізацый пройдзе дзень прававой асветы і прававой культуры па тэме «Асаблівасці выканання дадатковай работы. Адрозненне сумяшчэння ад сумяшчальніцтва».