У Беларусі 26 мая выпускнікі школ здавалі цэнтралізаваны экзамен. Учора таксама адбыўся і першы дзень цэнтралізаванага тэсціравання. Аб выніках правядзення ў Бабруйску расказалі ў пунктах рэгістрацыі, якія размяшчаюцца ў аграрна-эканамічным і аўтамеханічным каледжах.
Для ўдзелу ў ЦЭ 26 мая былі зарэгістраваны 1256 чалавек, здавалі 1250. Гісторыю Беларусі здаваў 161 чалавек, біялогію – 232, грамадазнаўства – 295, англійскую мову – 113, нямецкую – 6, іспанскую – 1, хімію – 56, геаграфію – 3 сусветную гісторыю - 6.
Для ўдзелу ў ЦТ былі зарэгістраваны 190 чалавек, з іх здавалі 168. Выпрабаванні па гісторыі Беларусі вытрымалі 22 чалавекі, фізіцы - 20, англійскай мове - 44, нямецкай - 9, французскай - 1, біялогіі - 9, геаграфіі - 1, сусветнай гісторыі - 1, грамадазнаўству - 18, матэматыцы - 31. Заўваг па правядзенні ЦТ няма.
Адзначым, што ўпершыню сёлета цэнтралізаванае тэсціраванне змаглі прайсці 9 чалавек з папраўчых устаноў Бабруйска.
