У Мінску адбылося ўрачыстае ўшаноўванне будучых медыцынскіх работнікаў, удастоеных прафсаюзных стыпендый за актыўны ўдзел у жыцці галіновага прафсаюза, высокія паказчыкі ў вучобе, даследчай і грамадскай рабоце. Сертыфікаты аб належнай выплаце будучым медыкам краіны, у тым ліку прадстаўнікам Магілёўскай вобласці, уручыў лідэр Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла.

Стыпендый удастоены: навучэнка 3 курса спецыяльнасці «Лячэбная справа» Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Вікторыя Дарожкіна і навучэнка 3 курса спецыяльнасці «Лячэбная справа» Бабруйскага дзяржмедкаледжа Таццяна Ціханава.
- Калі твае старанні і поспехі не проста заўважаюць, а і ацэньваюць на такім высокім узроўні - гэта вельмі прыемна. Але галоўнае - такая ўвага і падтрымка натхняюць, матывуюць развівацца і самаўдасканальвацца, ставіць перад сабой мэты і ўпэўнена ісці да іх дасягнення, - адзначыла Таццяна Ціханава.
Па матэрыялах mogilevnews.by