20 Лістапад 2024
19 лістапада на базе гімназіі №1 адбылася нарада пры начальніку ўпраўлення па адукацыі Бабруйскага гарвыканкама па пытанні ўпарадкавання збору інфармацыі і дзейнасці педагагічных работнікаў.
У нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, дадатковай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
У рамках разгляду другога пытання начальнік упраўлення Алена Лісіца акцэнтавала ўвагу кіраўнікоў на важнасць ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі, падкрэсліла асаблівую ролю моладзі ў выбарчай кампаніі.