14 студзеня ва ўсіх школах Беларусі праходзіць адзіны ўрок памяці, прысвечаны трагедыі ў вёсцы Ала, дзе ў 1944-м, 81 год таму, ад рук фашысцкіх катаў загінулі 1758 мірных жыхароў, у тым ліку 950 дзяцей.

История нашей страны. В гимназии №3 прошел единый урок памяти

На ўроку памяці ў гімназіі №3 прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская і памочнік пракурора Бабруйска Марына Аксёнава.

Рабяты даведаліся, што вёску Ала, якая размяшчалася ў Гомельскай вобласці, падчас Вялікай Айчыннай вайны напаткаў трагічны лёс Хатыні. Да зімы 1944 года нацысты сагналі ў Алу жыхароў яшчэ дзесяці вёсак сучасных Светлагорскага і Жлобінскага раёнаў. Раніцай 14 студзеня 1944 года карны атрад і нямецкія салдаты акружылі вёску. Людзей загналі ў дамы, пасля чаго падпалілі будынкі, тых, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі. У той страшны зімовы дзень былі расстраляны і спалены 1758 мірных жыхароў, сярод якіх былі 950 дзяцей. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вёска Ала не адрадзілася.

Хутка не застанецца сведкаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Памяць аб трагічных падзеях захаваюць архіўныя дакументы і такія памятныя куткі, як мемарыяльны комплекс «Ала» - месца масавай гібелі мірных жыхароў. Гэта гісторыя нашай краіны, якую мы не маем маральнага права забыцца, павінны памятаць і ведаць, каб такога больш не паўтарылася. Дзеці ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Людміла Любімцава, фота Аляксея Слабко.

Па матэрыялах БЖ

Поделиться