У рамках акцыі «Дзень Зямлі» 22 красавіка на базе сада №60 адбылося ўрачыстае адкрыццё экалагічнай сцяжынкі. Гэты праект - адукацыйная ініцыятыва, накіраваная на стварэнне спецыялізаванага маршруту на тэрыторыі дашкольнай установы.







На падзеі прысутнічалі кіраўнікі ясляў-садоў горада, выхаванцы ўстановы і бацькі. На сцежцы ўстаноўлены інфармацыйныя стэнды, якія знаёмяць дзяцей з мясцовымі флорай і фаунай, паказваюць важнасць захавання экасістэмы. Каб абыйсці ўсе славутасці экасцежкі, ля ўваходу ў яе размяшчаецца шчыт з картай і схемай маршруту.
- Кожны год мы адзначаем Дзень Зямлі. І сёння напярэдадні акцыі сумеснымі намаганнямі педагогаў і бацькоў адкрываем для дзяцей экалагічную сцежку. Нашы педагогі доўга назапашвалі вопыт, і вось сёння яны прэзентуюць яго ў такой незвычайнай форме, каб дзецям было цікава. Мэта ўсяго гэтага - далучэнне да прыроды, каб рабяты ведалі, што такое падвор'е, лес, як там сябе паводзіць, - адзначыла загадчык сада №60 Жанна Валчок.
На сёняшні дзень на экалагічнай сцежцы адкрыты чатыры станцыі - птушынае мястэчка, падворак, куток лесу і пасека. У маі адкрыюцца яшчэ некалькі. Дарэчы, шэсць гадоў таму на тэрыторыі дашкольнай установы была закладзена алея дабра, якая пастаянна папаўняецца новымі саджанцамі. У дзень адкрыцця экалагічнай сцежкі яна папоўнілася саджанцам бярозы.
- Вельмі важна для будучага пакалення захоўваць гэтыя веды і перадаваць далей. Прырода павінна існаваць разам з чалавекам, і мы абавязаны яе захоўваць разнастайнымі спосабамі. Нават у такім маленькім кутку дзіцячага сада, - адзначыла бабруйчанка Ксенія Каламеец.




Людміла Любімцава, фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by