14 студзеня ў беларускіх школах пройдзе Адзіны ўрок, прысвечаны трагедыі ў вёсцы Ала. 

Вёска Ала на Гомельшчыне была акупіравана гітлераўцамі ў пачатку вайны. А раніцай 14 студзеня 1944-га нямецкі карны атрад акружылі вёску.

Людзей заганялі ў дамы, якія потым падпальвалі. Тых, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі з кулямётаў і аўтаматаў, кідалі ў агонь жывымі.

Такім чынам было расстраляна і спалена 1758 мірных жыхароў, у тым ліку 950 дзяцей. Пасля вайны вёска Ала не адрадзілася. А ў памяць аб трагедыі ўзведзены мемарыяльны комплекс.

БЖ

Поделиться