У адпаведнасці з абзацамі 2,3,5,6,7 пункта 1 артыкула 111 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь паведамляем, што для грамадзян, якія маюць першачарговае права на прадастаўленне арэнднага жылля, ёсць наступнае арэнднае жыллё, размешчанае па адрасе:
Адрас жылого памяшкання | Колькасць пакоеў | Плошча
| Стан жылога памяшкання | |
Агульная | Жылая | |||
пр-т Будаўнікоў, д. 102, кв. 10 | 2 | 53,3 | 29,4 | Добраўпарадкаваная, у здавальняючым стане |
Заявы грамадзян з ліку суддзяў і пракурорскіх работнікаў прымаюцца на падставе асобных спісаў суддзяў і пракурорскіх работнікаў, іншыя катэгорыі грамадзян, якія маюць першачарговае права на прадастаўленне арэнднага жылля, - пры наяўнасці індывідуальнага хадайніцтва ўстаноўленага ўзору, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2014 № 1297.
Прыём заяў аб прадастаўленні канкрэтнага жылога памяшкання ажыццяўляецца з 19.03.2025 па 02.04.2025 уключна па адрасе: пл. Леніна, 1, каб. 101, каб. 102.
Прыёмныя дні:
панядзелак, субота з 8.00 да 17.00 (абед з 13.00 да 14.00);
аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 18.00 (без абеду);
серада з 8.00 да 20.00 (без абеду).
УЖКГ Бабруйскага гарвыканкама