22 чэрвеня ў 4.00 раніцы каля Брацкай магілы савецкіх ваеннапалонных, знішчаных фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. (тэрыторыя Бабруйскай крэпасці), адбудзецца мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Для дастаўкі (адвозу) грамадзян да месца правядзення мітынгу-рэквіема і назад арганізуецца рух аўтобусаў па наступных маршрутах:
Маршрут №1
3.20 - пр-т Будаўнікоў (канчатковы прыпыначны пункт «Прыбярэзінская») - вул. Шынная - вул. Леніна - пр-т Георгіеўскі - вул. Мінская - вул. Карбышава.
Маршрут №2
3.20 - пункт прыпынку «Мікрараён «Заходні» (канчатковы пункт прыпынку маршрутаў № 8а, № 9) - вул. Гагарына - вул. Ульянаўская - вул. Арджанікідзэ - вул. Мінская - вул. Карбышава.
Маршрут №3
3.25 - Авіягарадок (канчатковы прыпыначны пункт маршрутаў № 8а, № 6) - вул. Паркавая - вул. Чангарская - вул. Бахарава - вул. Савецкая-вул. Мінская - вул. Карбышава.