Дадзеным Палажэннем вызначаюцца парадак і ўмовы назначэння, фінансавання (пералічэння) распараджэння сродкамі сямейнага капіталу, устаноўленага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2014 г. № 572 «Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей».
Растлумачэнне парадку прызначэння сямейнага капіталу і распараджэння яго сродкамі
Датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу
Прызначэнне сямейнага капіталу на тэрыторыі Ленінскага раёна г. Бабруйска
З заявай аб назначэнні сямейнага капіталу, устаноўленага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2014 года нумар 572 «Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей», асобы, якія маюць на яго права, зарэгістраваныя па месцы жыхарства на тэрыторыі Ленінскага раёна г.Бабруйска, могуць звярнуцца асабіста або праз свайго прадстаўніка на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння, усынаўлення (удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей, у службу «Адно акно» ўпраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі Ленінскага раёна г.Бабруйска па адрасе: вул.Савецкая, д.78, каб.117.
Час прыёму грамадзян:
панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00;
чацвер з 11.00 да 13.00, з 14.00 да 20.00.
Адначасова з заявай аб назначэнні сямейнага капіталу грамадзянінам (яго прадстаўніком) прадстаўляюцца:
- пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які мае права на назначэнне сямейнага капіталу;
- дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка, - у выпадку звароту грамадзяніна з заявай аб прызначэнні сямейнага капіталу праз свайго прадстаўніка;
- пасведчанні аб нараджэнні ўсіх непаўналетніх дзяцей, якія ўлічваюцца ў складзе сям'і;
- пасведчанне аб шлюбе і дакумент, які сведчыць асобу мужа (жонкі), - для поўных сем'яў;
- пасведчанне аб смерці жонкі (мужа), копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу або іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям'і, якім таксама можа з'яўляцца дакумент, які сведчыць асобу, пры адсутнасці ў ім адзнакі аб рэгістрацыі заключэння шлюбу, - для няпоўных сем'яў;
- копія рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) – для ўсынавіцеляў (удачарыцеляў) дзіцяці (дзяцей);
- Пагадненне аб дзецях, копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу (выпіска з рашэння), якія вызначаюць аднаго з бацькоў, з якім пражывае дзіця (дзеці), копія рашэння суда аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў другога з бацькоў або аб адабранні дзіцяці без пазбаўлення бацькоўскіх правоў, копія рашэння суда, вызначэнні аб судовым загадзе аб спагнанні аліментаў, пасведчанне аб смерці другога з бацькоў або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць факт выхавання дзіцяці (дзяцей) у сям'і аднаго з бацькоў, - у выпадку неабходнасці пацверджання выхавання дзіцяці (дзяцей) у сям'і аднаго з бацькоў.
Заява
Прызначэнне сямейнага капіталу на тэрыторыі Першамайскага раёна г. Бабруйска
За назначэннем сродкаў сямейнага капіталу, устаноўленага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2014 года нумар 572 «Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей» грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі Першамайскага раёна г.Бабруйска, неабходна звярнуцца ў службу «Адно акно» адміністрацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска па адрасе: вул.Ульянаўская, 54/24, каб.204.
Час прыёму грамадзян:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00;
серада з 11.00 да 13.00, з 14.00 да 20.00.
Заява