«Бабруйская гарадская дзіцяча-юнацкая ўзорная студыя выяўленчага мастацтва «Радуга» – гэта грамадская дзіцяча-юнацкая арганізацыя, якая аб'ядноўвае юных аматараў выяўленчага мастацтва ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў.
Мэтай «Радугі» з'яўляецца арганізацыя рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных культурных і мастацкіх ініцыятыў, праектаў у галіне выяўленчага мастацтва. Устанаўленне і развіццё культурных кантактаў, рэалізацыя сумесных праграм і праектаў з рэспубліканскімі і міжнароднымі дзіцячымі і маладзёжнымі арганізацыямі.
У сваіх праграмах і праектах «Радуга» ўдзяляе асаблівую ўвагу каштоўнасцям сусветнай і айчыннай культуры, мастацтву краін і народаў свету.
Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці аб'яднання «Радуга» - адукацыйныя і творчыя праграмы:
1 «Асновы выяўленчага мастацтва»;
2 «Сусветная і айчынная культура, мастацтва краін і народаў свету»;
3 «Культурныя кантакты з дзіцячымі і маладзёжнымі арганізацыямі ў краіне і за мяжой, рэалізацыя сумесных праграм і праектаў».
Кіраўнік - Моцін Ігар Уладзіміравіч. Арганізатар, дырэктар і мастацкі кіраўнік грамадскага аб'яднання «Бабруйская гарадская ўзорная дзіцяча-юнацкая студыя выяўленчага мастацтва «Радуга» з 1985г. па ц/ч.
Дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва «Радуга» арганізавана ў кастрычніку 1985 года. У 1990 годзе Міністэрствам культуры Беларусі калектыву прысвоена званне «Узорны». У 1995 годзе выяўленчую студыю «Радуга» зарэгістравала ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама, як пазашкольную ўстанову, самастойнае дзіцяча-юнацкае грамадскае аб'яднанне ў галіне выяўленчага мастацтва.
Аб'яднанне «Радуга» супрацоўнічае з рознымі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі арганізацыямі і грамадскімі аб'яднаннямі ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.
У 1993 годзе на базе студыі выяўленчага мастацтва «Радуга» быў створаны клуб ЮНЕСКА, з 1996 года з'яўляецца калектыўным членам «Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі».
Адрас грамадскага аб'яднання «Радуга»:
Грамадскае аб'яднанне «Бабруйская гарадская дзіцяча-юнацкая ўзорная студыя выяўленчага мастацтва «РАДУГА»
Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобл. 213826/г. Бабруйск, вул. Кастрычніцкая, д.119А.
Тэл. +375(225) 70-83-19, 8029-668-71-30, е-mail: raduga-r@rambler.ru