Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных (БМГАРП)

Адрас:

213800 Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г.Бабруйск,

вул. Сацыялістычная, 60. Бабруйскае аддзяленне БМГАРП.

Тэлефоны: (8-0225) 72-12-58, 72-12-09

e-mail: gpio_bgrochs@mail.ru

Цяпер як ніколі востра стаіць пытанне аб падрыхтоўцы падрастаючага пакалення фізічна развітым, высокаінтэлектуальным, якія валодаюць пэўнымі ведамі ў галіне асноў бяспекі жыццядзейнасці, каб у любой экстрэмальнай сітуацыі моладзь змагла дзейнічаць спакойна і кваліфікавана, забяспечваючы бяспеку ўласную і ўсiх, хто акружае. 

Жыццё, якiм бы складаным яно не было, цудоўнае. Аднак неабходна памятаць, што наш свет жыве па сваіх законах, і мы павінны ведаць іх і ўлічваць, каб па магчымасці пазбягаць шматлікіх небяспек. Вельмі часта хвіліны ці секунды вырашаюць усё. Мы павінны быць гатовымi абараніць сябе, сваіх блізкіх, свой дом і маёмасць. Таму вельмі важна ўмець прадбачыць небяспеку, быць вельмі ўважлівым, сабраным, правільна выходзіць з надзвычайнай сітуацыі.

Усе гэтыя веды не складаюцца стыхійна, а патрабуюць маштабнай і сістэматычнай работы. Як паказвае практыка, веды, атрыманыя ў дзяцінстве, найбольш трывалыя і даўгавечныя. Таму адным з напрамкаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях заўсёды лічылася работа з моладдзю і дзецьмі.

Летапіс руху юных пажарных вядзецца з 30-х гадоў мінулага стагоддзя, а арганізацыйнае аб'яднанне паміж ужо існуючымі клубамі юных ратавальнікаў-пажарных, як грамадскай структуры, адбылося 14 кастрычніка 2001 года, калі была створана Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных (БМГАРП). Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь арганізацыя зарэгістраваная 27 кастрычніка 2001 года (пасведчанне аб рэгістрацыі №01059). Юрыдычны адрас БМГАРП: вул. Захарава, 73А, 220088, г. Мінск. 

Сёння гэта арганізацыя дзейнічае на падставе Статута, прынятага на ўстаноўчым злёце ў Нацыянальным дзіцячым аздараўленчым лагеры  «Зубраня» і аб'ядноўвае хлапчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі.

Гэты маладзёжны рух з дапамогай МНС і іншых ведамстваў набірае сілу, становіцца цікавым і карысным для моладзі. Тое, у якім напрамку будзе развівацца маладзёжнае аб'яднанне, цалкам залежыць ад ініцыятывы членаў арганізацыі.

У Беларусі існуе каля ста розных маладзёжных аб'яднанняў. Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных мае свае мэты і задачы, якія адрозніваюць дадзеную арганізацыю ад іншых маладзёжных арганізацый.

 Падрыхтоўка моладзі да пераадолення цяжкасцей, непазбежных на жыццёвым шляху, фарміраванне высокіх асобасных якасцей падрастаючага пакалення, развіццё ўмення хутка ацаніць абстаноўку і знайсці выхад з экстрэмальных сітуацый, якія склаліся - вось у чым заключаецца сэнс дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. 

БМГАРП дзейнічае ў інтарэсах моладзі, прымае і ажыццяўляе самастойныя праграмы, распрацаваныя на аснове аналізу асноўных праблем і патрэбнасцей падрастаючага пакалення Рэспублікі Беларусь.

БМГАРП мае сваю зарэгістраваную ва ўстаноўленым парадку сімволіку. Члены БМГАРП выкарыстоўваюць адзіныя знакі прыналежнасці да сваёй арганізацыі: члены першаснай арганізацыі - гальштук, значок; раённыя (гарадскія), абласныя і рэспубліканская арганізацыя - сцягі, эмблемы, вымпела. 

Асноўныя мэты і задачы дзейнасці Бабруйскага аддзялення БМГАРП

Мэта:

- забяспечыць неабходныя ўмовы для навучання бяспецы жыццядзейнасці, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

Задачы:

- выхаванне ў дзяцей і падлеткаў адказнасці за захаванне чалавечых жыццяў, матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, навакольнага асяроддзя пры пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях;

- павышэнне ў дзяцей і моладзі духоўна-маральнага, творчага патэнцыялу, інтэлектуальнага ўзроўню, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму;

- фарміраванне ў маладога пакалення ўменняў і навыкаў правільных дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый;

- павышэнне прэстыжу пажарнай аварыйна-выратавальнай службы і папулярызацыя прафесіі ратавальніка-пажарнага;

- прыцягненне ўвагі бацькоўскай, педагагічнай і творчай грамадскасці да праблемы папярэджання гібелі і траўматызму дзяцей і падлеткаў у выпадку ўзнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.

Асноўныя мерапрыемствы, якія праводзяцца Бабруйскім аддзяленнем БМГАРП: 

- злёт юных ратавальнікаў-пажарных;

- гарадскі і раённы конкурсы «Школа бяспекі» па АБЖ; 

- гарадскі і раённы агляды-конкурсы дзіцячай творчасці «Ратавальнікі вачыма дзяцей»;

Члены арганізацыі ўдзельнічаюць у правядзенні свят, канцэртаў, рэспубліканскіх акцый і іншых мерапрыемствах, прыцягваюць равеснікаў да вывучэння асноў бяспекі жыццядзейнасці.

Папоўніць рады маладзёжнай арганізацыі БМГАРП могуць юнакі і дзяўчаты, якія дасягнулі 16 гадоў, а таксама не дасягнулі 16-гадовага ўзросту з пісьмовага дазволу бацькоў.

БМГАРП для маладых і актыўных, валявых і ініцыятыўных, мэтанакіраваных і таленавітых, энергічных і вясёлых.