Адрас: г.Бабруйск, вул. Інтэрнацыянальная, 57
Старшыня - Вінтэрман Ірына Міхайлаўна, тэл. +375445759634
Мэта арганізацыi - стварэнне дзецям і маладым людзям з асаблівасцямі ў развіцці роўных з іншымі грамадзянамі магчымасцей удзелу ва ўсіх сферах жыцця грамадства.
«Надзея» аб'ядноўвае сем'і, у якіх ёсць дзеці і маладыя людзі з інваліднасцю, і ў кожнай з іх свая гісторыя: радасная ці сумная, паспяховая ці якая патрабуе падтрымкі, часам увесь час. Мы імкнемся да таго, каб шчаслівых сем'яў стала больш, працуем дзеля сучаснасці і будучыні нашых дзяцей.
Дзейнасць накіравана на змяненне стэрэатыпнага ўспрымання грамадствам людзей з інваліднасцю, на прадастаўленне роўных магчымасцей удзелу ў жыцці грамадства ўсім людзям без выключэння. Нельга падзяляць грамадства на «мы» і «яны».