Работа па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі будуецца ў адпаведнасці з асноўнымі нарматыўнымі і прававымі дакументамі, якія рэгулююць работу з моладдзю ў Рэспубліцы Беларусь, будаўніцтва жылля, пытанні працаўладкавання і другаснай занятасці, мерапрыемствы па духоўна-маральнаму, эстэтычнаму, патрыятычнаму выхаванню, прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў у маладзёжным асяроддзі.

Значную дзяржаўную падтрымку атрымлівае таленавітая моладзь, маладыя сем'і, дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія аб'яднанні. Ніжэй прыведзены пералік асноўных нарматыўных прававых актаў, якія датычацца пытанняў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. 

Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі: Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009г. № 65-З

Аб дзяржаўнай падтрымцы маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў у Рэспубліцы Беларусь: Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 1999г. № 305-З

Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх: Закон Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2003 г. №200-З

Аб спецыяльным фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 1996г. № 18

Аб спецыяльным фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 1996г. № 19 

Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2020 г. № 58

Аб дадатковых мерах па павышэнні заработнай платы і прадастаўленні льготных крэдытаў асобным катэгорыям грамадзян: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2000г. № 631

Аб прадастаўленні грамадзянам Рэспублікі Беларусь крэдыту на льготных умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі, якая атрымліваецца ў вышэйшых навучальных установах дзяржаўнай уласнасці, вышэйшых навучальных установах спажывецкай кааперацыі і вышэйшых навучальных установах Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на платнай аснове: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002г. № 616

Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 г. № 13

Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2012 г. № 240

Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыі і фінансавання часовай працоўнай занятасці моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час: Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2010 г. № 958

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў: Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 60

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку павышэння тарыфных ставак (акладаў) удзельнікаў студэнцкага атрада: Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2006г. № 10

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку фарміравання рэспубліканскага рэестра маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў, якія карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай: Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2005г. № 101