Напярэдадні 23 лютага, калі ў нашай краіне традыцыйна адзначаюць Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у дзіцячай бібліятэцы № 5 г. Бабруйска адбылася сустрэча вучняў 8-9 класаў СШ №20 са старшынёй Бабруйскай АС ДТСААФ палкоўнікам запасу Генадзем Якаўлевічам Грэкам.
Сустрэча ў фармаце патрыятычнага ўрока і дыялогу прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Генадзь Якаўлевіч расказаў рабятам пра тое, што з сябе сёння прадстаўляюць Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, якія ёсць роды войскаў, якую сучасную тэхніку маюць, а таксама пра тое, як трапіць на ваенную службу і стаць афіцэрам.
Школьнікі задавалі шмат пытанняў, цікавіліся, як і з якога ўзросту можна атрымаць вадзіцельскае пасведчанне, якія навучальныя ўстановы рыхтуюць афіцэрскія кадры для арміі, якімі трэба валодаць ведамі, навыкамі, каб паступіць у такія навучальныя ўстановы. Генадзь Грэк падрабязна адказаў на ўсе пытанні і запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак наведаць аўташколу ДТСААФ, дзе рыхтуюць вадзіцеляў па ўсіх катэгорыях.


– Вельмі важна праводзіць такія сустрэчы з падрастаючым пакаленнем, казаць пра патрыятызм, гатоўнасць устаць на абарону Радзімы. Дзеці сёння даведаліся шмат новага для сябе, шмат карыснай інфармацыі, у тым ліку па магчымасці навучання ў аўташколе. Упэўнены, у нас цудоўная, адукаваная і таленавітая моладзь, якая прадоўжыць нашу справу - стварэння і слаўнай працы на карысць Радзімы, - адзначыў Генадзь Якаўлевіч.

Па матэрыялах БЖ