
У перадапошні дзень студзеня адбыўся справаздачна-выбарны сход членаў дзелавога клуба «Кіраўнік» пры гарадской Асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
Са справаздачным дакладам выступіў старшыня клуба Віктар Данілавіч Гарбанёў, які адзначыў стабільную работу грамадскай арганізацыі на працягу трох гадоў. За гэты час, нажаль, шматлікія таварышы сышлі з жыцця, але на змену ім прыйшлі новыя. Працягвалася актыўнае наведванне памятных і цікавых мясцін Беларусі, сярод якіх былі Палац Незалежнасці, Нацыянальнае сабранне, музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, палацава-паркавыя комплексы ў Чырвоным Беразе і Жылічах, ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» і іншыя. Калегі не забываліся павіншаваць юбіляраў і імяніннікаў, праводзілі ў апошні шлях аднаклубнікаў, бралі ўдзел у агульнагарадскіх мерапрыемствах.

Станіслаў Сцяпанавіч Румянцаў, Лідзія Сяргееўна Багданава, Віктар Васільевіч Герасімаў, Віталь Мікалаевіч Огур, Ірына Аляксандраўна Роскач, Аляксандр Пятровіч Вінаградаў і іншыя зрабілі шэраг крытычных заўваг, унеслі канкрэтныя прапановы па паляпшэнні работы грамадскага фарміравання. Потым адбыліся выбары Савета клуба і яго старшыні. Кіраўніком «Кіраўніка» аднагалосна абраны Васіль Анатольевіч Зубар, яго намеснікамі – Ірына Аляксандраўна Роскач і Аляксандр Васільевіч Маркачоў.
Аляксандр Казак, фота аўтара
Па матэрыялах БЖ