За 2001 год

Гаспіровіч Людміла Уладзіміраўна, 1947 г. н., г. Баброў Варонежскай вобласці Расійскай Федэрацыі, настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы №17, ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».

Аляшчук Генадзь Вітальевіч, 1975 г. н., г. Бабруйск Магілёўскай вобласці, вайсковец в/ч 5448 г. Мінск, чэмпіён свету па цяжкай атлетыцы.

Рабікоўскі Міхаіл Мікалаевіч, 1953 г. н., в. Семукачы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці, настаўнік па спорце ўстановы адукацыі «Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву», ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь».

Танасюк Святлана Уладзіміраўна, 1947 г. н., г. Усць-Кут Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі, дырэктар Бабруйскага спецыялізаванага дашкольнага дзіцячага дома №1 імя Н. К. Крупскай для дзяцей сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і якія маюць затрымку псіхічнага развіцця, ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

За 2003 год

Міхневіч Андрэй Анатольевіч, 1976 г. н., г. Бабруйск, інструктар-метадыст па лёгкай атлетыцы нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь, чэмпіён свету па лёгкай атлетыцы, «Заслужаны майстар спорту».

За 2006 год

Парфяновіч Аляксандр Аляксандравіч, 1950 г. н., в. Светазер’е Чавускага раёна Магілёўскай вобласці, вядучы майстар сцэны ўстановы культуры «Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча», медаль «За працоўную доблесць», ордэн Пашаны.

Пахілка Яўген Палікарпавіч, 1939 г. н., в. Жураўна Полацкага раёна Віцебскай вобласці, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Бабруйскаграмаш», ордэны «Знак Пашаны», Айчыны ІІІ ступені.

За 2007 год

Аўчыннік Уладзімір Мітрафанавіч, 1947 г. н., в. Прагрэс Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці, дырэктар вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Універсал Бабруйск» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх», ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Беларускай ССР», ордэн Пашаны.

Багдановіч Аляксандр Віктаравіч, 1982 г. н., г. п. Ялізава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, двухразовы чэмпіён Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ.

Багдановіч Андрэй Віктаравіч, 1987 г. н., г. п. Ялізава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, навучэнец установы адукацыі «Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву», двухразовы чэмпіён Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ.

Жукоўскі Аляксандр Пятровіч, 1979 г. н., г. Бабруйск Магілёўскай вобласці, спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, чэмпіён Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ.

Курляндчык Аляксандр Мікалаевіч, 1971 г. н., г. Бабруйск Магілёўскай вобласці, спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, чэмпіён Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ.

За 2008 год

Герасімаў Віктар Васільевіч, 1950 г.н., с. Вярбы Ніжнесерагазскі раён Херсонская вобласць, памочнік кіраўніка (дырэктара) ААТ «Бабруйскі машынабудаўнічы завод», ордэн Пашаны, званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь».

За 2009 год 

Казусёнак Андрэй Фёдаравіч, 1984 г.н., спартсмен - інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, майстар спорту міжнароднага класа па дзюдо, чэмпіён Еўропы 2009г., бронзавы прызёр па барацьбе самба.

За 2010 год 

Бокій Ігар Аляксандравіч – навучэнец установы “Мінская абласная комплексная школа вышэйшага спартыўнага майстэрства”, майстар спорту міжнароднага класа па плаванні, чатырохразовы пераможца Чэмпіянату свету па Паралімпійскім спорце (плаванне), двухразовы рэкардсмен свету;

Барысік Юлія Міхайлаўна – спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь па барацьбе дзюдо і самба, пераможца Чэмпіянату Еўропы і свету па барацьбе самба, бронзавы прызёр Кубка свету па дзюдо;

Дамкоўскі Арцём Генадзьевіч – ваеннаслужачы ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, майстар спорту Рэспублікі Беларусь па рукапашным баі, пераможца Чэмпіянату змешаных адзінаборстваў «М-1 Усходняя Еўропа», уладальнік тытула і пояса Чэмпіёна свету па змешаных адзінаборствах «М-1»;

Жукавец Крысціна Вадзімаўна – навучэнка ўстановы адукацыі «Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву», майстар спорту Рэспублікі Беларусь па барацьбе дзюдо і самба, пераможца Чэмпіянату свету, бронзавы прызёр Чэмпіянату Еўропы па барацьбе самба сярод дзяўчат.

За 2011 год

Аскерка Фёдар Фёдаравіч, 1925 г.н., пенсіянер, ганаровыя званні «Заслужаны настаўнік БССР» (1966г.), «Народны настаўнік БССР» (1991г.), ордэн «Айчыннай вайны 1 ступені» (1985г.), «Знак Пашаны» (1976).