У наступныя пяць гадоў маюць намер рэканструяваць каля 250 кіламетраў рэспубліканскіх дарог, 200 з якіх будуць з цэментабетонным пакрыццём.

Сярод планаў дарожнікаў на 2025 год:

  • рэканструкцыя на ўчастку аўтамабільнай дарогі М-3 Мінск - Віцебск;
  • капітальны рамонт участка аўтамабільнай дарогі М-4 Мінск - Магілёў (пакрыццё з цэментабетону);
  • рэканструкцыя моста цераз раку Мухавец аўтамабільнай дарогі Р-2 Стоўбцы - Івацэвічы - Кобрын;
  • рэканструкцыя пуцеправода праз чыгунку аўтамабільнай дарогі Р-115 Віцебск — Гарадок;
  • рэканструкцыя моста праз Днепр аўтамабільнай дарогі М-10 мяжа Расіі (Селішча) - Гомель - Кобрын;
  • рэканструкцыя моста праз раку Ушу аўтамабільнай дарогі Р-28 Мінск - Маладзечна - Нарач;
  • рэканструкцыя моста праз раку Вілію аўтамабільнай дарогі Мінск - Маладзечна - Нарач;
  • рэканструкцыя пуцеправода праз чыгунку на аўтамабільнай дарозе Р-73 Чавусы - Мсціслаў - мяжа Расіі;
  • рэканструкцыя моста праз раку Брожку на аўтамабільнай дарозе Бабруйск - Мазыр - мяжа Украіны (Новая Рудня).

Па матэрыялах БЖ