Адрас упраўлення гандлю і паслуг Бабруйскага гарвыканкама: 213827, г. Бабруйск, пл. Леніна, 1, каб. 501, 502, 511;
Электронная пошта : trade@bobruisk.by
Рэжым работы: панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.
Начальнік упраўлення - Семянчук Алена Анатольеўна, тэл. 8 (0225) 68 00 40.
Нумар тэлефона «гарачай лініі» ўпраўлення па пытаннях абароны правоў спажыўцоў: 8 (0225) 68 00 37 (панядзелак, серада, пятніца з 8.00 да 11.00).
Графік прыёму грамадзян па пытаннях абароны правоў спажыўцоў: аўторак, чацвер з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, чацвёртая серада месяца з 17.00 да 20.00, каб. 501.
Графік прыёму грамадзян і юрыдычных асоб начальнікам упраўлення:
2-я серада месяца - 8.00 - 13.00
4-я серада месяца - 8.00 - 13.00
Папярэдні запіс на прыём да начальніка ўпраўлення ажыццяўляецца галоўным спецыялістам па тэлефоне 8 (0225) 68 00 37.
Намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела арганізацыі спажывецкага рынку харчовымі і нехарчовымі таварамі - Несцяровіч Ігар Генадзьевіч, каб. 501, тэл. 8 (0225) 68 00 52
Галоўны спецыяліст аддзела - Ступень Вольга Анатольеўна каб. 501, тэл. 8 (0225) 68 00 37
Галоўны спецыяліст аддзела - Глушакова Вольга Анатольеўна, каб. 502, тэл. 8 (0225) 68 00 39
Загадчык сектарам арганізацыі гандлю і паслуг – Вашчанка Наталля Уладзіміраўна, каб. 502, тэл. 8 (0225) 68 00 39
Галоўны спецыяліст сектара - Шабанава Алена Іванаўна каб. 502, тэл. 8 (0225) 68 00 39
Упраўленне гандлю і паслуг Бабруйскага гарвыканкама (далей - упраўленне) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Бабруйскага гарвыканкама.
Упраўленне ўваходзіць у сістэму ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама і ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, абароны правоў спажыўцоў і рэкламнай дзейнасці на тэрыторыі горада Бабруйска (далей - горад). Сваю дзейнасць упраўленне ажыццяўляе на падставе Палажэння аб упраўленні гандлю і паслуг Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, зацверджанага рашэннем Бабруйскага гарвыканкама ад 07.12.2018 № 26-48.
Асноўнымі задачамі ўпраўлення з'яўляюцца:
* рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі на тэрыторыі горада ў сферы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, абароны правоў спажыўцоў, у мэтах задавальнення попыту спажыўцоў у таварах, паслугах, павышэння якасці і культуры абслугоўвання;
* правядзенне аналізу стану ўнутранага спажывецкага рынку і бытавога абслугоўвання насельніцтва горада;
* ажыццяўленне сумесна з органамі дзяржаўнага кіравання, дзяржаўнымі арганізацыямі, іншымі структурнымі падраздзяленнямі гарвыканкама мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне патрэбнасці ўнутранага рынку горада, забеспячэнне спажывецкімі таварамі, паляпшэнне гандлёвага, бытавога абслугоўвання насельніцтва, удасканаленне грамадскага харчавання, забеспячэнне абароны правоў спажыўцоў, развіццё рэкламнай дзейнасці з улікам нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь;
* рэгуляванне на тэрыторыі горада дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у сферы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, абароны правоў спажыўцоў і рэкламы.