Сацыяльная рэклама
Згодна з пунктам 1 артыкула 91 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 г. № 225-З «Аб рэкламе» (далей - Закон аб рэкламе) Міжведамасны савет па рэкламе (далей - Савет) ствараецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у мэтах удасканалення ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, рэкламавытворцаў, рэкламараспаўсюджвальнікаў па пытаннях стварэння спрыяльных умоў для ўстойлівага развіцця рэкламнага рынку ў Рэспубліцы Беларусь, абароны грамадства ад неналежнай рэкламы, а таксама для выпрацоўкі рэкамендацый па правядзенню адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне рэкламы, рэгуляванню рэкламнай дзейнасці, ацэнкі якасці сацыяльнай рэкламы, якая плануецца да размяшчэння (распаўсюджвання) на тэлебачанні, радыё, сродках вонкавай рэкламы і (або) транспартных сродках, за выключэннем сацыяльнай рэкламы, якая змяшчае выключна інфармацыю аб дзяржаўных святах, святочных днях, памятных датах або мерапрыемствах рэспубліканскага або мясцовага значэння.
Згодна з падпунктам 1.1 – 1.4 пункта 1 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» (далей – Указ):
- дзяржаўныя святы - гэта святы, устаноўленыя ў Рэспубліцы Беларусь у азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь, якія аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства;
- іншыя дні, прысвечаныя выдатным падзеям, традыцыйным датам, ушанаванню работнікаў пэўнай прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці і г.д., якія не ўказаны ў падпункце 2.1 пункта 2 Указа, з'яўляюцца святочнымі днямі, калі гэта ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
- даты, якія не валодаюць прыкметамі дзяржаўных свят або святочных дзён, але звязаны з пэўнымі гістарычнымі падзеямі ў жыцці дзяржавы і грамадства, або традыцыйна адзначаюцца асобнымі катэгорыямі грамадзян, з'яўляюцца памятнымі датамі;
- святочныя даты - традыцыйна адзначаныя значнай колькасцю грамадзян падзеі, якія не надзяляюцца ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйным статусам дзяржаўнага свята, святочнага дня або памятнай даты.