12 May 2025
9 Мая, у дзень святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі, звання Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска ўдастоены ветэран Вялікай Айчыннай вайны Барыс Музалеўскі. Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель і старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская, уручаючы дыплом, памятную стужку і пасведчанне, выказалі словы падзякі Барысу Мікалаевічу за ўклад у Перамогу і мірнае неба. Урачыстая цырымонія праходзіла пад гукі ваеннага аркестра 147-га зенітнага ракетнага палка ў двары дома на вуліцы 50-годдзя УЛКСМ, дзе жыве ветэран. Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі адміністрацый раёнаў горада, сілавых структур, грамадскіх арганізацый, ваеннаслужачыя і блізкія ветэрана.
Фота Аляксея Слабко, bobrlife.by