У Бабруйску ў сярэдняй школе №32 адбыўся фінальны этап гарадскога і раённага злёту юных ратавальнікаў-пажарных. У гэтым годзе паспаборнічаць за званне мацнейшых сярод юных ратавальнікаў прыйшлі 12 каманд, 10 з якіх гарадскія і дзве каманды з Бабруйскага раёна. На шляху да перамогі камандам трэба было пераадолець такія выпрабаванні, як «Знатакі АБЖ», «Агляд строю і песні» , «Аказанне першай дапамогі», «Апрананне баявога адзення», «Правядзенне выратавальных работ на вадзе». У выніку ўпартай барацьбы на 3 месцы апынулася сярэдняя школа №20 Бабруйска, серабро ў Варатынскай сярэдняй школы Бабруйскага раёна, у лідэрах - сярэдняя школа №24 Бабруйска. Прызёрам злёту дасталіся каштоўныя падарункі ад гарвыканкама, райвыканкама, Бабруйскага гаррайаддзела па НС.  

bobrlife.by