Жывы надпіс з дрэў з'явіўся на тэрыторыі Бабруйскага лясгаса. Да стварэння з саджанцаў надпісу «9 Мая» актыўна падключыліся работнікі апарата Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь разам з калектывамі падпарадкаваных рэспубліканскіх арганізацый, Магілёўскага ДВЛГА і Бабруйскага лясгаса. Па контуры святой даты размясціліся бярозы, усярэдзіне - сосны. Фронт работы - 6,8 гектара. Запоўнілі маштабныя прасторы ажно 24 тысячы саджанцаў. Не засталіся ўбаку ад добрай справы і міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік у тандэме з дырэктарам Бабруйскага лясгаса Андрэем Цвірко. Мерапрыемства, прымеркаванае да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, сімвалічна прайшло ў апошні дзень заканчэння добраахвотнай грамадскай акцыі «Лес! Дабро! Парадак!».

Фота Віктара Шэйкіна, bobrlife.by