Выпускныя вечары прайшлі 13 чэрвеня ў Бабруйску. Па чырвонай дарожцы прыбраныя і ўрачыста-ганарлівыя выпускнікі сярэдняй школы №27 ім. В.З. Харужай пад інструментальныя гукі класікі ўваходзілі ў тэатр, дзе іх чакаў святочны вечар. Побач з рабятамі ў гэты важны і радасны дзень, як і ўсе школьныя гады, любімыя настаўнікі і сям'я. Выпускнікоў з цудоўнай падзеяй прыйшлі павіншаваць старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын і начальнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама Алена Лісіца.  Атэстаты аб сярэдняй адукацыі ўручылі 89 выпускнікам, сярод якіх 6 - залатыя медалісты.

У актавай зале Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі панавала атмасфера свята і хвалявання – гімназія №3 праводзіла выпускнікоў у дарослае жыццё. 62 маладыя чалавекі, якія яшчэ ўчора былі школьнікамі, у гэты вечар атрымалі атэстаты сталасці, а сем з іх - залатыя медалі за выдатныя поспехі ў вучобе. Старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская цёпла павіншавала рабят з канчаткам навучальнай установы, сказала добрыя словы ў адрас педагогаў і бацькоў выпускнікоў, а таксама ўрачыста ўручыла сямі лепшым вучням запаветныя залатыя медалі.

bobrlife.by