У Бабруйску прайшоў выпуск выхаванцаў, якія скончылі навучанне ў ваенна-патрыятычным клубе «Зубр». У клубе вайсковай часці 5527 сабраліся выпускнікі, афіцэры і ваеннаслужачыя, педагогі і бацькі ўжо былых членаў клуба. Павіншаваць рабят з урачыстай і значнай падзеяй прыйшлі старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын, кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Віталь Уласевіч, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Марына Згорская, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкама палкоўнік міліцыі Павел Зміцер.

Фота Аляксея Слабко, bobrlife.by