На навагоднія святы Бабруйск зіхацеў і пераліваўся рознакаляровымі агеньчыкамі, цешыў дэкаратыўнымі кампазіцыямі і прыбранымі ёлкамі. Імкнуліся стварыць чароўную атмасферу прадпрыемствы і арганізацыі, жыхары шматпавярховак і прыватнага сектара. І традыцыйна ў нашым горадзе праводзіўся штогадовы конкурс на найлепшае навагодняе афармленне. Вынікі агучылі на пасяджэнні гарвыканкама 17 студзеня. Старшыня гарвыканкама Ігар Кісель падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у арыгінальным афармленні роднага горада, падарыў жыхарам і гасцям навагодні настрой і незабыўную святочную прыгажосць. Пераможцаў конкурсу чакаюць дыпломы, заахвочванні і падзякі.

Фота Аляксандра Анташкевіча і арганізацый горада

Па матэрыялах БЖ