Актывісты Магілёўскай абласной арганізацыі «Патрыёты Беларусі» 18 студзеня наведалі Дзіцячы дом Бабруйска з важнай місіяй - перадаць падарункі ад Прэзідэнта краіны. У рамках рэспубліканскай акцыі «Ёлка жаданняў» госці падрыхтавалі для выхаванцаў установы прадстаўленне з Дзедам Марозам, Снягуркай і сняжынкамі, патанцавалі з рабятамі і, вядома ж, уручылі салодкія падарункі ад беларускага лідэра. 

Фота Віктара Шэйкіна, БЖ