26 Снежань 2024
Навагодняя казка і добрыя чараўнікі зазірнулі да выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна - развіваючага навучання і рэабілітацыі Бабруйска. Старшыня гарвыканкама Ігар Кісель, начальнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама Алена Лісіца, дырэктар ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» Уладзімір Кісель, прадстаўнікі калектываў «ФанДАКа», гарбарнага камбіната, «Водаканала» прыйшлі на свята з віншаваннямі і падарункамі. Ганаровыя госці навагодняга мерапрыемства ўручылі падарункі - сертыфікат на набыццё камп'ютарнай тэхнікі, рэабілітацыйнае абсталяванне, веласіпедны трэнажор, прысмакі.
Па матэрыялах БЖ