2 May 2025
Велапрабег, прымеркаваны да Дня працы, аб'яднаў тысячы бабруйчан. Да маштабнай падзеі далучыліся прадстаўнікі гарадской улады, працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, моладзь, грамадскія аб'яднанні, у тым ліку прафсаюзы. Стартавала калона ад брацкай магілы воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў. Перад пачаткам велапрабегу кіраўніцтва горада і жыхары ўсклалі кветкі, каб ушанаваць памяць тых, хто аддаў жыццё за мірнае неба. Па традыцыі, удзельнікі рухаліся па вуліцы Мінскай у бок Бабруйскай крэпасці.
фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by