21 Сакавік 2025
У апошнюю нядзелю сакавіка адзначаецца Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Напярэдадні прафесійнага свята ў адміністрацыі Першамайскага раёна адбылося ўрачыстае мерапрыемства, якое сабрала прадстаўнікоў гарадской улады і сферы ЖКГ.
Цёплыя словы прагучалі ад старшыні Бабруйскага гарвыканкама Ігара Кісяля і іншых ганаровых гасцей, якія аднадушна адзначылі прафесійную працу тых, хто прысвяціў сябе важнай і патрэбнай прафесіі. Лепшых работнікаў сферы ЖКГ узнагародзілі ганаровымі граматамі і падзякамі. Святочны настрой стварыла выступленне мастацкіх калектываў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Росквіт».
Фота Аляксея Слабко, bobrlife.by