17 Сакавік 2025
Напярэдадні Дня Канстытуцыі юныя бабруйчане сталі паўнапраўнымі грамадзянамі краіны, атрымаўшы пашпарты. Урачыстая цырымонія ўручэння адбылася ў рамках Усебеларускай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі!». 14 сакавіка юнакі і дзяўчаты, іх бацькі і ганаровыя госці прынялі ўдзел у святочным гарадскім мерапрыемстве, якое прайшло ў Бабруйскім мастацкім музеі. Ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаць галоўны дакумент грамадзяніна ўдастоіліся 26 навучэнцаў, якія праславіліся ў вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці.
Фота Аляксея Слабко, bobrlife.by